Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Круглые столы

Круглы стол - практыкум

“Размаўляем па –беларуску”

 

 

Мэта: Далучаць выхавальнікаў да роднай спадчыны, абуджаць любоў і павагу да сваёй краіны, роднай мовы, традыцый, жаданне фарміраваць усё гэта ў дзяцей.

Выразнае чытанне вершаў педагогамi:

1) Я. Купала “Хлопчык і лётчык”

2) Я. Колас “Песня аб вясне”      

3) М. Танк “Жук і слімак”      

4) Якуб Колас “О, край родны”…

  • Што нагадалі Вам гэтыя вершы?
  • Якія пачуцці яны ў Вас выклікалі?

 

 

1) Беларуская народная песня “А у полi вярба нахiлёная» (мультымедыа).

  • Што нагадалі Вам радкі гэтай песні?
  • Якія пачуцці яна ў Вас выклікала?

 

2) Беларуская народная песня “Купалінка” (выконваюць выхавацелі).

 

1) Купалінка, купалінка,                     2)Мая дочка ў садочку

   Цёмная ночка,                                      Ружу, ружу поле,

   Цёмная ночка,                                     Ружу, ружу поле,

   Дзе ж твая дочка?                               Белы ручкі коле.

3) Кветачкі рве, кветачкі рве,

                                           Вяночак звівае,

                                           Вяночак звівае.

                                           Слёзкі пралівае.

 

Гульнявая дзейнасць – 1.

 

  • “Куфэрак слоў”: У гэтым куфэрку змешчаны карткі, на якіх напісаны словы на рускай і беларускай мовах. Вам трэба дастаць па адной картцы, а потым аб’яднацца у пары, каб атрымалася “рускае слова – беларускі пераклад”.

 

ДАХ -- КРЫША                                               АБАВЯЗАК – ОБЯЗАННОСТЬ

     АСІЛАК -- СИЛАЧ                                          БАЕЧНІК – СКАЗОЧНИК

   БАСАНОЖ– БОСИКОМ                                   ДЗЕТУХНА -- ДЕТОЧКА

   ВУСНЫ   --- УСТА                                           ЗВЫЧКА -- ПРИВЫЧКА

   БАДЗЁРАСЦЬ – БОДРОСТЬ                               ЛЮЛЬКА – КОЛЫСКА

   АБАРОНЦА – ЗАЩИТНИК                               МАЛАНКА – МОЛНИЯ

   ПЯШЧОТА – НЕЖНОСТЬ                                 КАНАПА -- ДИВАН

   ЯДНАННЕ -- СПЛОЧЕНИЕ

 

  • “Складзі загадку”. Кожны з педагогау атрымаў некаторыя словы на беларускай мове.Неабходна скласці iх у вершаваную рыфму, каб атрымалася загадка.

 

   1) Дзяцел з ночы быў сярдзіты,           2) Звер вядомы ён усім,

     Тэлеграму пераблытаў.                         І старым, і дзецям:

     І пайшла па лесе байка:                        Футра цёплае на ім,

     “З’еў лісіцу шэры …” ЗАЙКА             А завуць …. (МЯДЗВЕДЗЕМ)

 

3) Шыя доўгая ў яе,                               4) Лёд на рэчцы разламала,

   Хоць сама – як шафа.                             Траўку ў полі ўзгадавала,

   Недзе ў Афрыцы жыве.                           Птушак склікала яна.

   А завуць … (ЖЫРАФА)                         Як завуць яе?... (ВЯСНА)

 

  • “Успомні казку”

   Кожная падгрупа па чарзе называе беларускую народную казку, ці казку беларускіх аўтараў.

-- “Курачка – раба”,                                 “Кот Максім”

-- “Коцік, пеўнік і лісіца”                       “Як кот звяроў напалохаў”

-- “Як курачка пеўніка ратавала”           “Не сілай, а розумам”

-- “Муха – пяюха”                                    “Казка пра быка і яг сяброў”

-- “Каток – залаты лабок”                       “Верабей і мыш”

-- “Піліпка – сынок”                                 “Журавель і чапля” Цётка

-- “Былінка і верабей”                               “Скарб” З.Бядуля

-- “Пчала і муха”                                       “Страшная казка” В.Вітка

-- “Сынок – з – кулачок”                           “Сінявочка” А.Дудараў

-- “”Пшанічны каласок”                           “Бусел”, “Вожк”, “Заяц” – У.Ягоўдзік

-- “Каза – манюка”                                    “Зайкава хатка”

-- “Лёгкі хлеб”                                           “Селянін, мядзведзь і лісіца”.

 

Фізкультхвілінка.

Беларуская народная гульня “Смелыя мышкi» (праводзiць кiраунiк фiзiчнага выхавання).

 

Гульнявая дзейнасць – 2.

 

“Што? Дзе? Калі?”

  • Што з’яўляецца самым галоўным багаццем нашай Радзімы? ЛЕС.
  • Якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашай краіне? САСНА.
  • Які запаведнік на тэрыторыім нашай краіны лічыцца адным з самых вядомых у свеце? БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА.
  • Якая жывёла лёгка бегае па топкіх балотах? ЛОСЬ.
  • Як зразумець выраз? ВОЎК ДАБЫЧУ ДАГАНЯЕ.
  • Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? ВОЖЫК.
  • Чаму Беларусь называюць сінявокай? ШМАТ РЭК І АЗЁР.
  • Якая расліна ў нас лічыцца каралевай лугоў? КАНЮШЫНА.

 

Вынік круглага стала.

   Уручэнне удзельнікам круглага стала лiстовак, на якiх надрукаваны прытчы на беларускай мове.

Гліняны гарлачык

     Хворы чалавек ляжаў на ложку. Ён не мог устаць, а смага мучыла яго. У гэты час родныя ўсе пайшлі па справах. Чалавек так стагнаў, што гарлачык, які стаяў на стале, споўніўся спачуваннем да яго. Але як яму, глінянаму гарлачыку, дацягнуцца да хворага? “Піць… дайце мне піць…” – толькі шапталі вусны хворага. Жыццё ледзьве тлела ў гэтым спакутаваным целе. Сабраўшы неверагодныя намаганні, прыкаціўся гарлачык да ложка, прама пад руку хворага. Той расплюшчыў вочы і здзівіўся ўбачанаму. Яму адразу стала лягчэй. Паднёсшы гарлачк да запалёных вуснаў, чалавек прагна прыпаў да яго ў надзеі здаволіць смагу. Але посуд быў пусты. Сабраўшы апошнія сілы, хворы са злосцю шпурнуў збан на падлогу. Адзіны, хто жадаў дапамагчы, разляцеўся на дробныя кавалкі. Ніколі не будзьце падобныя хвораму. Не ператварайце людзей, якія імкнуцца табе дапамагчы, ў бездапаможныя гліняныя кавалкі, хай нават спробы іх дарэмныя.

 

Язык за зубамі

     Аднойчы паскардзіўся адзін чалавек мудрацу:

- Усе кажуць, што я не ўмею трымаць язык за зубамі, нават паклёпнікам называюць. Шчыра кажучы, я шмат ліхасловіў у сваім жыцці. Як бы мне цяпер выправіць усе неабдуманыя словы?

Мудрэц сказаў:

-   Вазьмі пёравую пярыну, падыміся на самы высокі дах і развей пёры па ветры. Пасля вяртайся да мяне, я буду чакаць цябе.

Чалавек імгненнем зрабіў усё, што загадаў мудры чалавек. Задаволены, ён прыбег назад і спытаў:

-         Ну што, цяпер я ўсё выправіў?

-         Не, - адказаў мудрэц, - гэта была толькі частка задання. А цяпер ідзі збяры ўсё пер’е.

Чалавек здзіўлена паглядзеў на старца і зразумеў, што той даў яму добры урок на будучыню.

 

Прыгажосць набожнасці

   Адзін чалавек купіў на базары гародніны. Прыехаўшы дадому, ён выявіў, што гандляры замест тавару паклалі яму груду камянёў. Але ён не паехаў назад і не стаў хвалявацца, а працягваў жыць, як раней. І вось праз сорак доўгіх гадоў у яго хату пастукаліся. Калі чалавек адчыніў дзверы, на парозе стаялі спарахнелыя старыя. – Добры дзень, - сказалі яны. - Гэта мы падманулі цябе тады, і мы прыйшлі прасіць прабачэння.

   Але чалавек абняў іх і адказаў: - Я памятаю гэты выпадак. Я дараваў Вам у той жа дзень, выкінуўшы камяні ў яму.

- А мы іх насілі сорак гадоў у нашым сэрцы, - ужо з палёгкай сказалі гандляры.

 

Мера жыцця

      Свяціцель Мікалай казаў:

- Садоўнік зразае галіны, каб дрэва хутчэй расло і лепш пладаносіла. Калі ён перавысіць меру і зрэжа лішняе, дрэва засохне. Вер, што Бог назірае за кожным чалавекам клапатлівей і літасцівей любога садоўніка. Паслухай, як разважае Ніл Сорскі: “Калі ганчар ведае меру трымання пасудзіны ў агні, каб той не лопнуў, няўжо Бог не ведае меры нашых пакут?” Вер, што Гасподзь мае куды большае разважанне і любоў, чым чалавек.

 

 

Літаратура:

1. Журнал “Пралеска”, №12, 2013г. (с. 50)

2. Старжынская, Н.А. Крылаў не мае, а хутка лятае: лінгвістычныя гульні для дзяцей 4 – 7 гадоў / Н.С. Старжынская – Мінск: Зорны верасень, 2007. – 160 с.

3. Дубініна, Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі: у 2ч. Ч.” / Дз.М.Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД “Белы вецер”, 2008. – 108с.

4. Дзецям аб мастацеім слове: кніга для выхавацелей дашк. устновы / аўт.-уклад. В.П.Жыхар, Н.У.Васілевіч, І.І.Сапун. – Мн.: Зорны верасень, 2006. – 188с. – (Куфэрак настаўніка і выхавацеля).