Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Хатнiя беларускiя гульнi

 Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць і гульні. Гульня — гэта найлепшая зарука для спазнання маленькім чалавекам навакольнага свету.

 Гульня – школа жыцця. Гуляючы, дзіця знаёміцца з новымі прадметамі побыту беларусаў, адкрывае для сябе цікавыя рэчы. Гульня – гэта і першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранні, капіруе паводзіны людзей, узнаўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі.

 Няма ніводнае гульні, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках, які б не папярэднічаў гульні. Гульні развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады.

“Журавель”

Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:

Сякі-такі

Журавель,

Журавель

Не еш маіх канапель, канапель.

Бо я табе, жураўлю, жураўлю,

Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!

Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.

“Шэры кот”

Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры,

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

«Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:

К о т. У стозе мышы ёсць?

Д з е ц і. Ёсць!

К о т. Мышы ката баяцца?

Д з е ц і. Не баяцца!

К о т. А я кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!

«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць.

 

воспитатель дошкольного образования,

Лукошенко Г.И.