Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.10.2022

"Запрашаем на кірмаш"

Сёння ў нашай дашкольнай установе прайшла традыцыйная восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш".

 З самага рання ўвесь садочак наш гуддзеў святочным гулам. Ранішнік быў вытрыманы ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. У музычнай зале на сталах стаялі вырабы з дрэва і гліны, былі раскладзены ручнікі і стужкі, а таксама там былі кошыкі з садавінай і гароднінай. Усе гэтыя прадметы, ды і восеньскія дэкарацыі залы, беларускія касцюмы для выхаванцаў і дарослых удзельнікаў, музычныя інструменты і вельмі каларытныя персанажы – усё дапамагала пашырыць кругагляд дзяцей і пагрузіць іх у атмасферу сапраўднага кірмашу. 

 Мерапрыемства, як і штогод, было арганізавана па матывах старажытнага беларускага свята з актыўным узаемадзеяннем педагогаў і дзяцей. Канцэпцыя гэтага свята ў нашым садочку заўсёды накіравана на далучэнне дзяцей старэйшага ўзросту да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Дзеці старэйшых груп былі асноўнымі артыстамі. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. Гледачы з адданасцю пляскалі ў далонькі.

 "Восеньскі Кірмаш" не абыйшоўся без радасных гульняў і падарункаў. Выдатны настрой стваралі традыцыйныя ўздельнікі нашых “Кірмашоў” гаспадар Лявон са сваёй любай гаспадыняй Лявоніхай, і, канешне, самыя шчодрыя і вясёлыя майстры.   З вялікім захапленнем маленькія артысты пускаліся ў скокі з Лявонам і Лявоніхай, весела гулялі ў народныя гульні забаўлянкі  і з душой піялі прыгожыя беларускія песні.

 Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства з даўнішняга часу стала штогадовай традыцыяй нашага дзіцячага саду і мы ганарымся тым, што маем цікавасць і магчымасць арганізоўваць гэта свята для сваіх выхаванцаў.