Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

Тыдзень роднай мовы 2022

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасці ды шматмоўю, дзеля захавання моў, якія апынуліся на мяжы знікнення – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іхуспомнілі. У гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

 Навучанню дзяцей роднай мове, авалоданню яго багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. З гэтай мэтай у нашай дашкольнай установе стала традыцыяй праводзіць у групах дні роднай мовы. У працэсе сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаюцца задачы фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчага стаўлення да роднай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай, выхавання нацыянальнага светапогляду, развіцця элементарных навыкаў зносін на роднай мове.

 У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА "Яслі-сад № 5 г. Бяроза" асаблівая ўвага ў калектыве надавалася зносінам на роднай мове. У гэты дзень усе педагогі з самай раніцы імкнуліся прыцягнуць дзяцей да зносін на роднай мове. Прыйшоўшы ў дзіцячы сад і пачуўшы беларускую гаворку выхавальнікаў, малыя з вялікім задавальненнем пачыналі размаўляць на беларускай мове.

 Педагогі пастараліся зрабіць гэты дзень незабыўным для дзяцей, выкарыстоўваючы разнастайныя формы і метады ўзаемадзеяння.

 Самым любімым відам дзейнасці дашкольнікаў з'яўляецца гульня, і дзеці з вялікім задавальненнем разам са сваімі сябрамі гулялі ў беларускія народныя гульні "Гарлачык», «Яблынька», «Зайчык», "Шэры кот".

 Але не толькі ў гульнях дзеці праявілі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы. Напрыклад, у другой малодшай групе малады выхавальнік Тамільчык Дар'я Віктараўна разам са сваімі выхаванцамі падрыхтавала беларускую народную казку "Курачка Раба". Хлопцы з велізарным задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы на беларускай мове.