Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.09.2020

Дзень беларускага пісьменства.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята

 Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе ПолацкуПотым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, ШчучынРагачоўУ 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

   Юбілейны, дваццаць пяты па ліку Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма "Мая малая радзіма". 

  У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.

 У дні свята на цэнтральнай плошчы Слоніма ўрачыста адкрыецца помнік легендарнаму Льву Сапегу – дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, дыпламату і палітычнаму мысліцелю, аднаму са стваральнікаў Статутаў Вялікага княства Літоўскага. Стагоддзі таму ён пачынаў сваю дзейнасць з пасады пісара ў гарадской канцылярыі Оршы, даслужыўся да найвышэйшых пасад – канцлера і гетмана Вялікага княства Літоўскага. У 1586 годзе Сапега атрымаў у кіраванне Слонім. Дзякуючы яму ў 1591 годзе гораду над Шчарай было пацверджана магдэбургскае права, атрыманае Слонімам у 1531 годзе, а таксама дараваны герб, на якім адлюстраваны леў, што трымае залатую стралу. У часы канцлера Слонім ператварыўся ў развіты цэнтр рамёстваў, гандлю, палітычнага жыцця – тут нярэдка праходзілі сустрэчы ўплывовых дзеячаў дзяржавы.

Сярод знакамітых славутасцяў Слоніма і наваколля – канал Агінскага, заснаваны ў XVIII стагоддзі гарадскім старастам і гетманам ВКЛ Міхалам Казімірам Агінскім, дзядзькам аўтара паланэза "Развітанне з Радзімай" Міхала Клеафаса Агінскага. Сёння гэтая маляўнічая артэрыя – цуд гідратэхнікі нараўне з Аўгустоўскім каналам – адраджаецца як турыстычны аб'ект. Дзякуючы Агінскаму, які быў не толькі палітыкам, але і пісьменнікам, кампазітарам, апекуном мастацтваў, у Слоніме з'явіўся тэатр, які і ў нашы дні з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця горада.

Недалёка ад Слоніма знаходзіцца знакамітая духоўная святыня краіны – Свята-Успенскі Жыровіцкі праваслаўны манастыр. У наступным годзе спаўняецца 550 гадоў з моманту з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, а сам манастыр будзе святкаваць 500-годдзе. Падрыхтоўка да гэтых знакавых дат ідзе ўжо сёння. 

 І ў Дзень беларускага пісьменства падзеі гісторыі Слоніма, спадчына яго знакамітых дзеячаў розных эпох абавязкова будуць у цэнтры ўвагі. Акрамя таго, цяперашняе свята нацыянальнай культуры зноў пройдзе пад знакам малой радзімы – пасля 2018-га ў Беларусі было прынята рашэнне прысвяціць гэтай важнай тэме не адзін год, а трохгоддзе. Цэнтральнымі падзеямі фестывалю пісьменства ў Слоніме стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Двухдзённая культурная праграма будзе насычана мерапрыемствамі і сустрэчамі.