Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.
Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы.
Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускаг маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.
Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўню ведаў педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі на базе нашага дзіцячага садку одбылося метадычнае аб’яднанне вахавацелей дашкольнай адукацыі старэйшых груп.
ЗАДАЧЫ МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ:
- паглыбіць, сістэматызаваць веды педагогаў па развіцці беларускамоўных зносін дзяцей;
- папоўніць скарбонку ведаў удзельнікаў семінара практычнымі ведамі, удасканальваць валоданне беларускім маўленнем.
ПЛАН РАБОТЫ:
1. Мультымедыйная прэзентацыя “Роля мастацкай літаратуры у далучэнні дзяцей да роднай мовы”.
Настаўнік – дэфектолаг Мастыка Ю.Г..
2. Занятак у старэйшай “А” групе “Музей беларускай вытворчасці”.
Выхавацель дашкольнай адукацыі Кісялевіч В.П..
3. Развага “Сёння наша хата пацехамі багата”.
Выхавацель дашкольнай адукацыі Лукашэнка Г.І.,
музычны кіраўнік Клімук Л.П., музычны кіраўнік Гурская І.В..
4. “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове у дашкольнай установе.”
Выхавацель дашкольнай установы Труш К.Ю..
5. “ Гаварыць па – беларуску правільна (гукавымаўленне)”.
Намеснік загадчыка “Яслі – сада №5 г.Бяроза” Клепус В.У..
раскрыть » / « свернуть